Logo Polskiego Radia
Print

МУС Беларусі працягвае праверку па справе Данкверта

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.06.2017 18:03
"Праверка не завяршылася. Як толькі завершыцца, мы разьмесьцім інфармацыю, і ўсе пра гэта даведаюцца".
youtube.com/screen

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі яшчэ не завяршыла дасьледчую праверку па справе кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта. Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч.

"Праверка не завяршылася. Як толькі завершыцца, мы разьмесьцім інфармацыю, і ўсе пра гэта даведаюцца", — зазначыў кіраўнік прэс-службы. Ад дадатковых камэнтароў наконт праверкі ён адмовіўся.

Справу супраць Данкверта пачалі ў лютым 2017 года. Тады на сваёй прэс-канфэрэнцыі Аляксандр Лукашэнка даручыў праваахоўным органам пачаць справу на кіраўніка Рассельгаснагляду за тое, што ён неаднаразова абмяжоўваў пастаўкі беларускага харчаваньня ў Расею.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт