Logo Polskiego Radia
Print

Расею злуе беларускі бязьвізавы рэжым

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.06.2017 12:11
Масква крытыкуе ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін сьвету.
flickr.com/Mark Hillary

15 траўня Расея ініцыявала новы парадак перасячэньня расейскай мяжы беларускімі грамадзянамі праз міжнародныя тэрміналы з ажыцьцяўленьнем памежнага кантролю. Расейскі прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў патлумачыў новы парадак кантролю пытаньнямі бясьпекі. Маўляў беларускія сябры прынялі рашэньне аб свабодным уезьдзе на тэрыторыю Беларусі – а значыць, па-сутнасьці, на ўсю тэрыторыю саюзнай дзяржавы – грамадзян з 80 краін на тэрмін да пяці дзён. Гэта было зроблена па турыстычных прычынах, але так на тэрыторыю Расеі могуць трапляць абсалютна непажаданыя асобы, якія здольныя зьдзейсьніць злачынствы, заявіў Мядзьведзеў.

У сваю чаргу беларускі бок ня лічыць, што захады, якія тычацца ўезду ў Беларусь грамадзян з 80 краін бязь візаў, пагоршылі сытуацыю з перасячэньнем беларуска-расейскай мяжы. Гэта адзначыў прэмʼер-міністар Андрэй Кабякоў па выніках пасяджэньня Савету міністраў саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу.

Як вынікае са стэнаграмы прэсавай службы расейскага ўраду, Кабякоў запэўніў: «бязьвізавыя» грамадзяне адрозьніваюцца ад «візавых» толькі толькі тым, што ня плацяць за візу. Усё астатнія працэдуры – адзнакі ў пашпартах, памежны і мытны кантроль, праверкі сьпісаў непажаданых грамадзян трэціх краін, кантроль іх прысутнасьці на тэрыторыі саюзнай дзяржавы – захаваныя.

Беларускі прэм’ер зазначыў, што Менск гатовыя пайсьці насустрач Крамлю й рэалізаваць узгоднены комплекс захадаў, калі для расейскіх партнэраў гэта прадмет заклапочанасьці.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт