Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка даручыў аднавіць Тураўскі крыж

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.06.2017 15:17
Пра гэта ён заявіў, наведваючы Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік.
Foto: translacja na youtube.com

«Мы абмяркоўвалі гэтую тэму з кіраўніком Банка разьвіцьця, былым віцэ-прэмʼерам Сяргеем Румасам. Я яму даў даручэньне, каб ён з нашымі дзяржаўнымі банкамі падключыўся да гэтага і аднавіў [Тураўскі крыж]», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Аднаўленьне крыжа будзе весьціся на падставе чатырох іконах з крыжа, якія знайшоў беларускі вучоны доктар гістарычных навук Пётр Лысенка.

Навуковец патлумачыў, што ў Беларусі ўсе ведаюць пра крыж Ефрасіньні Полацкай – самая славутая беларуская рэліквія. У той самы час падобныя крыжы існавалі ва ўсіх эпархіях. Свой эпархіяльны крыж меў таксама Тураў.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт