Logo Polskiego Radia
Print

Макей выправіўся ў Люксэмбург

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2017 12:50
Міністар замежных спраў Беларусі прыме ўдзел на паседжаньні „Ўсходняга партнэрства”.
Photo: Cancillería del Ecuador/flickr.com/Commercial use allowed

19 чэрвеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей возьме ўдзел у паседжaньні Рады міністраў замежных спраў „Усходняга партнэрства” ў Люксэмбургу. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

„У адпаведнасьці з праграмай мерапрыемства, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі прыме ўдзел у маючым адбыцца паседжаньні Савету міністраў замежных спраў краін — удзельніц ініцыятывы Эўрапейскага зьвязу „Ўсходняе партнэрства”, — адзначыў ён.

Папярэдняя сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў „Усходняга партнэрства” адбылася ў сярэдзіне красавіка ў Варшаве. Тады ў ёй таксама бралі ўдзел міністры замежных спраў Вышаградзкай групы — Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына. Уладзімер Макей падчас выступу на пленарным паседжаньні падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага ўзаемадзеяньня краінаў „Усходняга партнэрства” й Вышаградзкай групы.

„Усходняе партнэрства” - ініцыятыва, закліканая разьвіваць інтэграцыйныя сувязі Эўразьвязу з Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай. Праз праблемы з правамі чалавека й замарожваньнем дачыненьняў з Эўразьвязам у папярэднія гады Беларусь ня ўдзельнічала ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках „Усходняга партнэрства”.

svaboda.org/belapan.com/аз

Макей выправіўся ў Люксэмбург

Міністар замежных спраў Беларусі прыме ўдзел на паседжаньні „Ўсходняга партнэрства”.

19 чэрвеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей возьме ўдзел у пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў „Усходняга партнэрства” ў Люксэмбургу. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

„У адпаведнасьці з праграмай мерапрыемства, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі прыме ўдзел у маючым адбыцца паседжаньні Савету міністраў замежных спраў краін — удзельніц ініцыятывы Эўрапейскага зьвязу „Ўсходняе партнэрства”, — адзначыў ён.

Папярэдняя сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў „Усходняга партнэрства” адбылася ў сярэдзіне красавіка ў Варшаве. Тады ў ёй таксама бралі ўдзел міністры замежных спраў Вышаградзкай групы — Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына. Уладзімер Макей падчас выступу на пленарным паседжаньні падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага ўзаемадзеяньня краінаў „Усходняга партнэрства” й Вышаградзкай групы.

„Усходняе партнэрства” - ініцыятыва, закліканая разьвіваць інтэграцыйныя сувязі Эўразьвязу з Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай. Праз праблемы з правамі чалавека й замарожваньнем дачыненьняў з Эўразьвязам у папярэднія гады Беларусь ня ўдзельнічала ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках „Усходняга партнэрства”.

svaboda.org/belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт