Logo Polskiego Radia
Print

У Менску праходзяць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2017 11:09
Дзьмітрый Мірончык: ЭЗ мае прэтэнзіі да бясьпекі беларускіх дыпляматычных пашпартоў.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Менску праходзяць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ
Дзьмітрый Мірончык: ЭЗ мае прэтэнзіі да бясьпекі беларускіх дыпляматычных пашпартоў.
У Менску праходзіць Чарговы раўнд перамоў па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму й аб рэадмісіі паміж Беларусьсю й Эўразьвязам.
У прэс-службе ЭЗ адзначылі, што перамовы праходзяць на экспэртным узроўні.
1 чэрвеня на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык сказаў, што ў пытаньні спрашчэньня візавага рэжыму з ЭЗ часовай перашкодай застаюцца прэтэнзіі да бясьпекі беларускіх дыпляматычных пашпартоў. Ён падкрэсьліў, што МЗС адказнае за ход перамоў аб візавым пагадненьні.
„Першапачаткова такой праблемы нашы эўрапейскія калегі не акрэсьлівалі. Прэтэнзіі нам былі выстаўленыя толькі ў красавіку 2015 году, незадоўга да саміту Ўсходняга партнэрства ў Рызе, на якім Беларусь фактычна была гатовая парафіяваць пагадненьне”, - заявіў Мірончык.
Паводле яго, беларускі бок не драматызуе сытуацыю. „Ужо было анансавана, што да канца 2018 году ў нашай краіне пачнуць выпускаць біямэтрычныя пашпарты, якія будуць адпавядаць самым высокім патрабаваньням бясьпекі. Дыпляматычныя пашпарты стануць біямэтрычнымі адначасова з агульнаграмадзянскімі, там толькі колер вокладкі іншы. Такім чынам, гэтая прэтэнзія зьяўляецца часовай і будзе зьнятая”, — сказаў ён.
Пры гэтым Мірончык адзначыў, што жорсткім патрабаваньнем ЭЗ зьяўляецца падпісаньне пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму ва ўвязцы з пагадненьнем аб рэадмісіі.
Восеньню мінулага году Алена Купчына, якая займала тады пасаду намесьніка міністра замежных спраў, паведаміла журналістам, што беларускі бок хоча атрымаць трохгадовы пераходны пэрыяд для імплемэнтацыі палажэньняў пагадненьня аб рэадмісіі. Такі тэрмін даваўся іншым краінам, зь якімі ЭЗ заключаў такія пагадненьні, у тым ліку Расеі, Украіне й Турцыі. Паводле слоў Купчыной, ЭЗ не гатовы даць Беларусі такую адтэрміноўку.
belapan.com/аз

У Менску праходзіць Чарговы раўнд перамоў па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму й аб рэадмісіі паміж Беларусьсю й Эўразьвязам. У прэс-службе ЭЗ адзначылі, што перамовы праходзяць на экспэртным узроўні.

1 чэрвеня на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык сказаў, што ў пытаньні спрашчэньня візавага рэжыму з ЭЗ часовай перашкодай застаюцца прэтэнзіі да бясьпекі беларускіх дыпляматычных пашпартоў. Ён падкрэсьліў, што МЗС адказнае за ход перамоў аб візавым пагадненьні.

„Першапачаткова такой праблемы нашы эўрапейскія калегі не акрэсьлівалі. Прэтэнзіі нам былі выстаўленыя толькі ў красавіку 2015 году, незадоўга да саміту Ўсходняга партнэрства ў Рызе, на якім Беларусь фактычна была гатовая парафіяваць пагадненьне”, - заявіў Мірончык.

Паводле яго, беларускі бок не драматызуе сытуацыю. „Ужо было анансавана, што да канца 2018 году ў нашай краіне пачнуць выпускаць біямэтрычныя пашпарты, якія будуць адпавядаць самым высокім патрабаваньням бясьпекі. Дыпляматычныя пашпарты стануць біямэтрычнымі адначасова з агульнаграмадзянскімі, там толькі колер вокладкі іншы. Такім чынам, гэтая прэтэнзія зьяўляецца часовай і будзе зьнятая”, — сказаў ён.

Пры гэтым Мірончык адзначыў, што жорсткім патрабаваньнем ЭЗ зьяўляецца падпісаньне пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму ва ўвязцы з пагадненьнем аб рэадмісіі.

Восеньню мінулага году Алена Купчына, якая займала тады пасаду намесьніка міністра замежных спраў, паведаміла журналістам, што беларускі бок хоча атрымаць трохгадовы пераходны пэрыяд для імплемэнтацыі палажэньняў пагадненьня аб рэадмісіі. Такі тэрмін даваўся іншым краінам, зь якімі ЭЗ заключаў такія пагадненьні, у тым ліку Расеі, Украіне й Турцыі. Паводле слоў Купчыной, ЭЗ не гатовы даць Беларусі такую адтэрміноўку.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт