Logo Polskiego Radia
Print

«Маленькі прынц»: прэм’ера мульціка і кнігі па-беларуску 23-25 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.06.2017 11:03
Кніга на беларускай мове выдадзена ўпершыню.
photo: kinakong.by/materiały prasowe

«Маленькі прынц»: прэм’ера мульціка і кнігі па-беларуску 23-25 чэрвеня
23-25 чэрвеня адбудзецца прэзэнтацыя мультфільму «Маленькі прынц». Паказ пройдзе ў кінатэатры «Масква». Перад паказам адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Маленькі прынц», якая ў Беларусі ўпершыню выдадзеная на беларускай мове. Будзе магчымасьць набыць выданьне па спэцыяльным кошце.
«Маленькі Прынц» – найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, залатая клясыка літаратуры, самая перакладаная кніга ў сьвеце пасьля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і для дарослым.
У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са сьмешным старым – тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.
У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сьвятлана Цімохіна, Зьміцер Бэйнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.
.....

23-25 чэрвеня адбудзецца прэзэнтацыя мультфільму «Маленькі прынц». Паказ пройдзе ў кінатэатры «Масква». Перад паказам адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Маленькі прынц», якая ў Беларусі ўпершыню выдадзеная на беларускай мове. Будзе магчымасьць набыць выданьне па спэцыяльным кошце.

«Маленькі прынц» – найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, залатая клясыка літаратуры, самая перакладаная кніга ў сьвеце пасьля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і дарослым.

У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са сьмешным старым – тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сьвятлана Цімохіна, Зьміцер Бэйнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.

ав/kinakong.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт