Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра пройдзе прысьвечаная Тадэвушу Касьцюшку канфэрэнцыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.06.2017 11:52
Навукова-практычная канфэрэнцыя пройдзе пад назвай «Тадэвуш Касьцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці».

/

22 чэрвеня ў Цэнтры дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН у Менску пройдзе канфэрэнцыя прысьвечаная Тадэвушу Касьцюшку. Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя пройдзе пад назвай «Тадэвуш Касьцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці».
Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка – дзеяч, які належыць гісторыі некалькіх краін – Польшчы, Летувы, Беларусі, ЗША, Францыі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЭСКА года Касьцюшкі.
Мэтай канфэрэнцыі зьяўляецца навуковае асэнсаваньне постаці Т. Касьцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, летувіскага, амэрыканскага.
Асноўнымі аспэктамі канфэрэнцыі будуць жыцьцё і дзейнасьць Тадэвуша Касьцюшкі, яго роля для культур розных народаў, музэефікацыя спадчыны Тадэвуша Касьцюшкі і зьвязаныя зь ім памятныя мясьціны.
У канфэрэнцыі прымуць удзел гісторыкі, культуролягі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фальклярысты, музэязнаўцы, краязнаўцы. Арганізатарам зьяўляецца Польскі інстытут у Менску.

22 чэрвеня ў Цэнтры дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН у Менску пройдзе канфэрэнцыя, прысьвечаная Тадэвушу Касьцюшку. Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя пройдзе пад назвай «Тадэвуш Касьцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці».

Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка – дзеяч, які належыць гісторыі некалькіх краін – Польшчы, Летувы, Беларусі, ЗША, Францыі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЭСКА года Касьцюшкі.

Мэтай канфэрэнцыі зьяўляецца навуковае асэнсаваньне постаці Т. Касьцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, летувіскага, амэрыканскага.Асноўнымі аспэктамі канфэрэнцыі будуць жыцьцё і дзейнасьць Тадэвуша Касьцюшкі, яго роля для культур розных народаў, музэефікацыя спадчыны Тадэвуша Касьцюшкі і зьвязаныя зь ім памятныя мясьціны.

У канфэрэнцыі прымуць удзел гісторыкі, культуролягі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фальклярысты, музэязнаўцы, краязнаўцы. Арганізатарам зьяўляецца Польскі інстытут у Менску.

ав/Польскі інстытут

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт