Logo Polskiego Radia
Print

Дз. Крэмянецкі патрабуе ад КДБ кампэнсацыю шкоды за ўтрыманьне пад вартай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.06.2017 12:46
Актывіст "Маладога фронту" лічыць, што яго ўтрыманьне пад вартай было незаконным.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дзьмітрый Крэмянецкі патрабуе ад КДБ кампэнсацыю шкоды за ўтрыманьне пад вартай
Актывіст «Маладога фронту» Дзьмітрый Крэмянецкі зьвярнуўся ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі з заявай аб вынясеньні пастановы на кампэнсацыю шкоды.
Малады чалавек лічыць, што яго ўтрыманьне пад вартай было незаконным. Акрамя гэтага, на ўсе допыты Дзьмітрыя вадзілі з апранутым на галаву чорным мяшком, што, відавочна, рабілася ў мэтах запалохваньня і псыхалягічнага ціску і прычыняла яму асаблівыя пакуты, а таксама прыніжала яго чалавечую годнасьць.
Пасьля атрыманьня пастановы Дзьмітрый Крэмянецкі плянуе зьвярнуцца ў суд з позвай да Міністэрства фінансаў, КДБ і МУС аб кампэнсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, а таксама кампэнсацыі выдаткаў на юрыдычную дапамогу.
Дзьмітрый Крэмянецкі быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 23 сакавіка 2017 года па падазрэньні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 2 чэрвеня старэйшым сьледчым па асабліва важных справах 1 аддзела сьледчага ўпраўленьня КДБ А.В. Грыбам вынесена пастанова аб спыненьні крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да «маладафронтаўца» за адсутнасьцю ў дзеяньні складу злачынства.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт