Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь патрабуе грошы з габрэйскіх старых, ацалелых у Галакосьце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.06.2017 14:31
Гуманітарная дапамога і догляд за старымі ўспрымаюцца як атрыманьне дадатковага даходу гэтымі сталымі людзьмі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Беларусь патрабуе грошы з габрэйскіх старых, ацалелых у Галакосьце
Тысячы беларускіх габрэяў, якія атрымлівалі гуманітарную дапамогу ад амэрыканскага фонду JDC («Джойнта»), нядаўна атрымалі паведамленьні аб неабходнасьці заплаціць падаходны падатак ад дабрачынных паслуг, якія ім былі аказаны.
Напрыклад, у красавіку было даслана патрабаваньне аплаціць падатак з дабрачынных паслуг за студзень-люты-сакавік 2017 года. Пры гэтым сума налічанага за тры месяцы падатку складала палову месячнай пэнсіі сярэднестатыстычнага пэнсіянэра Беларусі.
Вядома, што сродкі для пажылых габрэяў, якія перажылі Галакост, вылучаюцца амэрыканскім габрэйскім разьмеркавальным камітэтам («Джойнт») з бюджэту «Claims Conference» – галоўнай арганізацыі па матэрыяльных патрабаваньнях да Нямеччыны за генацыд і рабаваньне габрэяў у пэрыяд Галакосту.
Згодна з новаўвядзеньнем уладаў Беларусі, гуманітарная дапамога і догляд за старымі ўспрымаюцца як атрыманьне дадатковага даходу гэтымі сталымі людзьмі.
На старонцы petitions.by можна падпісацца пад пэтыцыяй, у якой патрабуецца адмяніць падаходны падатак для выжыўшых у Галакосьце.

evreimir.com/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт