Logo Polskiego Radia
Print

Менск адзін з самых танных гарадоў сьвету для турыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2017 15:41
Дасьледаваньне штогод праводзіцца ў 200 краінах сьвету.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Менск трапіў у сьпіс самых танных гарадоў сьвету для турыстаў. Рэйтынг апублікавала кансалтынгавая кампанія Mercer Human Resource. Разам з беларускай сталіцай там знаходзяцца такія гарады, як Бішкек, Тбілісі, Сараева, Карачы, Туніс, Скоп’е, Віндхук (Намібія), Монтэрэй (Мексіка). А вось самымі дарагімі гарадамі сьвету лічацца Люанда (сталіца Анголы), Ганконг, Токіо, Цюрых і Сынгапур. З эўрапейскіх гарадоў у першую дзесятку самых дарагіх гарадоў сьвету таксама трапіла Жэнэва.

Дасьледаваньне штогод праводзіцца ў 200 краінах сьвету. Яго аўтары вывучаюць цэны на тавары і паслугі, кошт арэнды жыльля.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт