Logo Polskiego Radia
Print

Мінчанін атрымаў траўмы, вырабляючы феерверк

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.06.2017 11:39
Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі. У рамках праверкі прызначаны шэраг экспэртызаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінчанін атрымаў траўмы, вырабляючы феерверк
Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі. У рамках праверкі прызначаны шэраг экспэртызаў.
Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта па Менску праводзіцца праверка па факце траўміраваньня мужчыны пры вырабе фэервэрка ў саматужных умовах.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксей Клімовіч, паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 21 чэрвеня 36-гадовы мужчына на бальконе сваёй кватэры спрабаваў самастойна вырабіць фэервэрк.
Падчас працы адбылося ўзгараньне гаручага рэчыва, якое ён выкарыстоўваў. Гэта прывяло да траўмаваньня чалавека й пашкоджаньня аконнай рамы. Аскепкі шкла й рамы пасьля, паваліўшыся, пашкодзілі прыпаркаваныя ўнізе аўтамабілі.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі. У рамках праверкі прызначаны шэраг экспэртызаў. Апытваюцца сваякі пацярпелага, суседзі й відавочцы здарэньня.
belapan.com/аз

Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта па Менску праводзіцца праверка па факце траўміраваньня мужчыны пры вырабе фэервэрка ў саматужных умовах.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксей Клімовіч, паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 21 чэрвеня 36-гадовы мужчына на бальконе сваёй кватэры спрабаваў самастойна вырабіць фэервэрк.

Падчас працы адбылося ўзгараньне гаручага рэчыва, якое ён выкарыстоўваў. Гэта прывяло да траўмаваньня чалавека й пашкоджаньня аконнай рамы. Аскепкі шкла й рамы пасьля, паваліўшыся, пашкодзілі прыпаркаваныя ўнізе аўтамабілі.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі. Ён атрымаў 50% апёкаў целя. У рамках праверкі прызначаны шэраг экспэртызаў. Апытваюцца сваякі пацярпелага, суседзі й відавочцы здарэньня.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт