Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета беларусы пакінулі ў Польшчы больш за 71 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.06.2017 17:21
Каб вярнуць ПДВ ад пакупак у Польшчы, трэба купіць тавары на суму ня менш за 77 даляраў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета беларусы пакінулі ў Польшчы больш за 71 млн даляраў
Каб вярнуць ПДВ ад пакупак у Польшчы, трэба купіць тавары на суму ня менш за 77 даляраў.
У студзені-траўні беларусы выдаткавалі ў польскіх крамах і на рынках 272 мільёны злотых, або каля 72 мільёнаў даляраў, паведаміў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.
„На польскіх памежных пераходах зь Беларусьсю, разьмешчаных на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва, у студзені-траўні зарэгістравалі 350 тысяч дакумэнтаў TaxFree”, – распавядае Мацей Чарнецкі.
Нагадаем, па дадзеных польскай мытні, за студзень-чэрвень 2016 году беларусы аформілі 495 тысяч чэкаў TaxFree на агульную суму 355 мільёнаў злотых, або больш за 89,5 мільёна даляраў.
Па словах Мацея Чарнецкага, беларусы па-ранейшаму часьцей за ўсё вязуць з Польшчы тэхніку, электроніку, бытавую хімію, касмэтыку, будматэрыялы, адзеньне й аўтазапчасткі. У мінулым годзе беларусы паменшылі траты ў польскіх крамах: у 2016 годзе ў параўнаньні з 2015-м сума зарэгістраваных чэкаў TaxFree скарацілася на 30%. Таксама ў мінулым годзе ў Польшчы зьмяніліся правілы афармленьня Tax Free. Каб вярнуць ПДВ ад пакупак у Польшчы, трэба купіць тавары на суму ня менш за 300 злотых (каля 77 даляраў). Раней мінімальная сума пакупак была на 100 злотых меншая.
finance.tut.by /racyja.com/аз

У студзені-траўні беларусы выдаткавалі ў польскіх крамах і на рынках 272 мільёны злотых, або каля 72 мільёнаў даляраў, паведаміў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.

„На польскіх памежных пераходах зь Беларусьсю, разьмешчаных на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва, у студзені-траўні зарэгістравалі 350 тысяч дакумэнтаў TaxFree”, – распавядае Мацей Чарнецкі. Нагадаем, па дадзеных польскай мытні, за студзень-чэрвень 2016 году беларусы аформілі 495 тысяч чэкаў TaxFree на агульную суму 355 мільёнаў злотых, або больш за 89,5 мільёна даляраў.

Па словах Мацея Чарнецкага, беларусы па-ранейшаму часьцей за ўсё вязуць з Польшчы тэхніку, электроніку, бытавую хімію, касмэтыку, будматэрыялы, адзеньне й аўтазапчасткі.

У мінулым годзе беларусы паменшылі траты ў польскіх крамах: у 2016 годзе ў параўнаньні з 2015-м сума зарэгістраваных чэкаў TaxFree скарацілася на 30%. Таксама ў мінулым годзе ў Польшчы зьмяніліся правілы афармленьня TaxFree. Каб вярнуць ПДВ ад пакупак у Польшчы, трэба купіць тавары на суму ня менш за 300 злотых (каля 77 даляраў). Раней мінімальная сума пакупак была на 100 злотых меншая.

finance.tut.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт