Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьявіўся першы помнік жаўнерам штрафбатаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 10:23
Помнік усталяваны ў мясцовасьці, дзе дзе з восені 1943 году па лета 1944 году ішлі крывавыя баі, удзел у якіх прымалі «штрафнікі».
Помнік байцам штрафных батальёнаў ля вёскі Дрануха. Фота: chausynews.byПомнік байцам штрафных батальёнаў ля вёскі Дрануха. Фота: chausynews.bychausynews.by

23 чэрвеня ля вёскі Дрануха Чавускага раёна Магілёўскай вобласьці быў адкрыты памятны знак штрафным падразьдзяленьням Чырвонай Арміі, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гэта першы падобны памятны знак у Беларусі – перадае інфармагенцтва БелаПАН.

Помнік быў пастаўлены ў мясцовасьці, дзе з восені 1943 году па лета 1944 году ішлі цяжкія пазыцыйныя баі, удзел у якіх прымалі штрафныя часткі Чырвонай Арміі. Больш за 250 парэшткаў байцоў 11-га штрафнога батальёну былі знойдзены ў Чавускім раёне. Захаваўся пайменны сьпіс пахаваных.

Ініцыятарам устаноўкі памятнага знака загінулым штрафнікам выступіў Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клюб «Віккру».

Як паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры Антон Астаповіч, сродкі на ўсталяваньне валуна й мэмарыяльнай пліты былі сабраныя грамадзкасьцю. Ва ўстаноўцы помніка дапамаглі ўлады Чавускага раёну.

Naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт