Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве адкрываецца фэстываль «Магутны Божа»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 10:44
Імпрэза, якая пачыналася як выключна каталіцкая, цяпер аб’ядноўвае вернікаў трох канфэсіяў з дзесяткаў краін.
foto: pixabay.com

Прадстаўнікі 18 краін прымаюць удзел у міжнародным фэстывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», які адкрыўся ў суботу ў Магілёве. Пра гэта паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

На фэстываль прыедуць больш за тысячу ўдзельнікаў зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Летувы, Украіны, Узбэкістану, Армэніі, Сэрбіі, Германіі, Ізраілю, Вялікабрытаніі, ЗША, Сальвадора, Нігерыі ды іншых краінаў.

«Магутны Божа» ўнікальны тым, што пачынаўся выключна як каталіцкі фэстываль, але ўжо паўтара дзесятка гадоў абʼядноўвае вернікаў трох канфэсіяў – праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў.

Адкрыецца «Магутны Божа» выставай-кірмашом «Беларусь праваслаўная» У праваслаўным катэдральным саборы Трох Сьвяціцеляў і касьцёле Усьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 25 чэрвеня адбудуцца сьвяточныя літургіі. У гэты ж дзень у бібліятэках Магілёва пачнуць працу кніжныя выставы, прысьвечаныя духоўнай тэматыцы.

Акрамя таго, адбудзецца першая музычная падзея форуму – сумесны канцэрт хору латыскага таварыства Austrums з Рыгі, хору таварыства латыскай культуры Talava з Масквы, камэрнага хору Магілёўскай гарадзкой капэлы й маскоўскай салісткі, ляўрэаткі міжнародных конкурсаў Маргарыты Пісарэнкі.

Belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт