Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч выступіць у Эўрапарлямэнце

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 14:28
У Брусэлі пройдуць слуханьні «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці?»
pixabay.com/Public Domain CC0

У аўторак 27 чэрвеня ў сьценах Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі пройдуць слуханьні «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці?», арганізаваныя Эўрапейскай народнай партыяй.

На дыскусію ў Брусэль запрошаная нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Разам са Сьвятланай Алексіевіч у слуханьнях прымуць удзел дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкя, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна»Алесь Бяляцкі, а таксама старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Як паведаміў журналістам сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, «слуханьні па Беларусі – гэта важная падзея, у тым ліку ў сьвятле падрыхтоўкі да правядзеньня сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (ПА АБСЭ), якая пройдзе з 5 па 9 ліпеня ў Менску».

Па словах Рымашэўскага, падчас форуму АБСЭ шмат дэпутатаў Эўрапейскай народнай партыі наведае Менск. Ужо заплянаваная іх сустрэча з прадстаўнікамі апазыцыі.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт