Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне беларусу пагражае тэрмін за шпіянаж

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2017 11:24
У чыю карысьць і якім чынам шпіёніў беларус, афіцыйна не паведамляецца.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Ва Ўкраіне беларусу пагражае тэрмін за шпіянаж
Сьледчы судзьдзя Дзесьнянскага раённага суда Чарнігава ў парадку неадкладнага разбору разгледзеў і задаволіў хадайніцтва сьледчай Службы бясьпекі Ўкраіны аб меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай у дачыненьні да грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў шпіянажы.
У чыю карысьць і якім чынам шпіёніў беларус, афіцыйна не паведамляецца. У апублікаванай у Адзіным дзяржрэестры судовых рашэньняў Украіны пастанове паведамляецца, што мужчына быў затрыманы 16 чэрвеня. Ён халасты, з яго слоў, мае на ўтрыманьні бацьку-пэнсіянэра, раней не судзімы.
17 чэрвеня беларусу было паведамлена пра падазрэньні ў зьдзяйсьненьні ім крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 114 КК (шпіянаж). Па матэрыялах крымінальнай вытворчасьці, мужчына падазраецца «ў зборы з мэтай перадачы замежнай дзяржаве зьвестак, якія складаюць дзяржаўную тайну». Злачынства адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх, за якое прадугледжана безальтэрнатыўнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.
Падазраваны сваю віну не прызнаў, яго адвакат заявіў аб адсутнасьці належных доказаў.
Пастановай судзьдзі падазраваны будзе ўтрымлівацца пад вартай да 11 жніўня. Месцам яго заключэньня вызначана СІЗА СБУ ў Кіеве.
За апошнія тры гады гэта першы выпадак, калі ў шпіёнскім скандале ва Ўкраіне фігуруе грамадзянін Беларусі.

Сьледчы судзьдзя Дзесьнянскага раённага суда Чарнігава ў парадку неадкладнага разбору разгледзеў і задаволіў хадайніцтва сьледчай Службы бясьпекі Ўкраіны аб меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай у дачыненьні да грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў шпіянажы.

У чыю карысьць і якім чынам шпіёніў беларус, афіцыйна не паведамляецца. У апублікаванай у Адзіным дзяржрэестры судовых рашэньняў Украіны пастанове паведамляецца, што мужчына быў затрыманы 16 чэрвеня. Ён халасты, з яго слоў, мае на ўтрыманьні бацьку-пэнсіянэра, раней не судзімы.

17 чэрвеня беларусу было паведамлена пра падазрэньні ў зьдзяйсьненьні ім крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 114 КК (шпіянаж). Па матэрыялах крымінальнай справы, мужчына падазраецца «ў зборы з мэтай перадачы замежнай дзяржаве зьвестак, якія складаюць дзяржаўную тайну». Злачынства адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх, за якое прадугледжана безальтэрнатыўнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.

Падазраваны сваю віну не прызнаў, яго адвакат заявіў аб адсутнасьці належных доказаў.

Пастановай судзьдзі падазраваны будзе ўтрымлівацца пад вартай да 11 жніўня. Месцам яго заключэньня вызначана СІЗА СБУ ў Кіеве.

За апошнія тры гады гэта першы выпадак, калі ў шпіёнскім скандале ва Ўкраіне фігуруе грамадзянін Беларусі.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт