Logo Polskiego Radia
Print

Былога дырэктара Менскага заапарку і яго жонку падазраюць у крадзяжах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 10:19
Яны займаліся незаконнай продажу жывёл з заапарку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Былога дырэктара Менскага заапарку і яго жонку падазраюць у крадзяжах
Працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да былога дырэктара Менскага заапарка Юрыя Рабава. Яго і жонку падазраюць у крадзяжах. Падрабязнасьці ў эфіры «Альфа-Радыё» распавяла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Юлія Ганчарова.
Нагадаем, у жніўні 2016 года ў хляве жыхара вёскі Стрыгава (Кобрынскі раён) міліцыя знайшла 7 асобін гіенавіднай сабакі. Аказалася, яны патрапілі туды з Менска. Незадоўга да гэтага маскоўская фірма прадставіла Менскаму заапарку чатыры дарослыя асобіны для экспанаваньня. У парушэньне ўмоў дагавора беларускі бок прысвоіў сабе прыплод жывёл. Дзеяньнямі кіраўніка зацікавіліся праваахоўнікі.
Сьледчыя лічаць, што гісторыя з сабакамі была не адзіным эпізодам, калі дырэктар гандляваў рэдкімі жывёламі. Прычым разам з жонкай, якая працавала ў заапарку начальнікам заатэхнічнага аддзела.
«Устаноўлены іншыя факты супрацьпраўных дзеяньняў. Так, у пэрыяд з красавіка 2014 па кастрычнік 2015 года з тэрыторыі заапарка былі прададзеныя адна асобіна ўсходне-сібірскай рысі; калобус і тры балівійскіх мэрыкіні [малпы]; генэта [драпежнік, падобны на род каціных]», – распавяла Юлія Ганчарова.
Па дадзеных сьледзтва, былы дырэктар даваў указаньні падначаленым складаць фіктыўныя дакумэнты аб сконе або выбракоўваньні жывёл. Далей яны ішлі на продаж.
Дзеяньні падазраваных кваліфікаваныя па ч.3,4 арт. 210 КК (Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі. Зараз дырэктар з жонкай утрымліваюцца пад вартай.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт