Logo Polskiego Radia
Print

«Унясем папраўкі падчас другога чытаньня»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.06.2017 16:19
  • «Унясем папраўкі падчас другога чытаньня».mp3
Алена Анісім патлумачыла, чаму яна не галасавала супраць закону, які дыскрымінуе беларускую мову, а паехала на дыскусію ў Брусэль.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

«Гэта быў сьвядомы выбар» – намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы й дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім растлумачыла, чаму яна разам з дэпутаткай Ганнай Канапацкай ня ўнесла паправак у закон, які фактычна выкрэсьлівае беларускую мову з этыкетак беларускіх тавараў, а паехала ў Брусэль на дыскусію пра сытуацыю ў Беларусі. Алена Анісім паабяцала выступіць супраць дыскрымінацыі беларускай мовы падчас другога чытаньня паправак у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Алена Анісім: Мы зрабілі сьвядомы выбар, бо трэба, каб пытаньне «Якая цяпер сытуацыя ў Беларусі?» гучала ў Эўропе. Будзе другое чытаньне закону, і да гэтага другога чытаньня ў нас ёсьць магчымасьць паспрабаваць унесьці неабходныя зьмены.

26 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Згодна зь імі, вытворцы абавязаныя наносіць на этыкеткі тавараў інфармацыю альбо на расейскай, альбо на беларускай мове. Пры гэтым у Эўразійскім эканамічным зьвязе, куды ўваходзіць Беларусь, расейская мова павінна прысутнічаць на этыкетках абавязкова. Новая рэдакцыя закону можа прывесьці да таго, што беларуская мова зьнікне са спажывецкага рынку.

Дыскусія пад назвай «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці?» прайшла ў Эўрапейскім парлямэнце 27 чэрвеня. Акрамя дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай, удзел у ёй прынялі беларускія праваабаронцы, лідары апазыцыйных партыяў і нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

Аляксандар Папко, Брусэль

Алена
Алена Анісім, Алесь Бяляцкі, Ганна Канапацкая, Віталь Рымашэўскі й Анатоль Лябедзька на дыскусіі ў Эўрапейскім парлямэнце. Брусэль, 27 чэрвеня 2017 г.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт