Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве будуць судзіць журналіста за супрацу зь беластоцкай «Нівай»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.06.2017 20:51
Журналіста абвінавачваюць па ч. 2. арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Архіўныя нумары беластоцкай "Нівы"Архіўныя нумары беластоцкай "Нівы"Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

29 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні ў адносінах магілёўскага журналіста Ўладзіміра Лапцэвіча. Разглядаць справу будзе судзьдзя Літвінава.

Журналіста абвінавачваюць па ч. 2. арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Толькі ўчора Уладзімір Лапцэвіч атрымаў уведамленьне зь Ленінскага РАУС Магілёва аб тым, што справа аб адміністрацыйным правапарушэньні накіраваная ў суд. Такое хуткае прызначэньне даты разгляду справы журналіст зьвязвае з тым, што тэрмін адказнасьці па аднаму з інкрымінуемых яму правапарушэньняў завяршаецца 30 чэрвеня, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Нагадаем, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва склалі на Ўладзіміра Лапцэвіча 7 асобных пратаколаў за кожны матэрыял, які быў апублікаваны ў тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва» за апошнія два месяцы.

Магілёўскія журналісты лічаць, што гэтая адміністрацыйная справа – своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазыцыю па прадухіленьні парушэньняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт