Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка вылецеў на сустрэчу з Пуціным

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 29.06.2017 16:13
Кіраўнікі Беларусі й Расеі абмяркуюць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудаваньня, а таксама міжнароднай палітыкі.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візытам у Расею, дзе 30 чэрвеня возьме ўдзел у паседжаньні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, а таксама ў Форуме рэгіёнаў дзьвюх краінаў – перадае афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Плянуецца, што Аляксандар Лукашэнка й Уладзімер Пуцін абмяркуюць магчымасьці нарасьціць супрацоўніцтва ў машынабудаўнічым сэктары й аграпрамысловым комплексе, прааналізуюць выкананьне праграмы ўзгодненых дзеяньняў у зьнешняй палітыцы, абмяняюцца думкамі па тэме міжнароднай палітыкі.

30 чэрвеня кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў прымуць удзел у пленарным пасяджэньні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі й Расіі. Форум будзе прысьвечаны разьвіцьцю высокіх тэхналёгіяў, інавацыяў і інфармацыйнага грамадзтва.

Belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт