Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні пачаўся працэс па справе рэкорднай кантрабанды гашышу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 29.06.2017 18:47
Мужчына спрабаваў правезьці празь мяжу 74 кіляграмы наркотыку на суму ў 2 мільёны даляраў.
Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь/інфармагенцтва БелаПАНФота: Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь/інфармагенцтва БелаПАНnaviny.by

У Горадні пачаўся суд па справе аб кантрабандзе гашышу на 2 мільёны даляраў – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

49-гадовага жыхара Горадні, які працаваў рабочым на заводзе будматэрыялаў, затрымалі ў пункце пропуску «Брузгі» тры месяцы таму. У схованках унутры кузава яго джыпа мытнікі знайшлі ажно 74 кіляграмы гашышу.

Сваёй віны мужчына не прызнае. Па яго словах, ён думаў, што перавозіць каштоўныя камяні. Абвінавачаны заявіў, што за перавоз кантрабанды з Галяндыі ў Беларусь яго сябар паабяцаў заплаціць яму 2 тысячы эўра.

Абвінавачаны гарадзенец валодае чатырма аўтамабілямі, дачай і кватэрай. Ён часта езьдзіў у Галяндыю. Па словах мужчыны, ён працуе простым рабочым на заводзе й атрымлівае зарплату ў 5 мільёнаў старых рублёў. Гарадзенцу пагражае да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

Naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт