Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт: фігуранты «справы патрыётаў» выйдуць на свабоду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2017 09:02
«Справа патрыётаў» развальваецца, беларускі рэжым дае задні ход.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кіраўнік Сьледчага камітэта: фігуранты «справы патрыётаў» выйдуць на свабоду
Старшыня Сьледчага камітэта Іван Наскевіч анансаваў сёньня выхад на волю двух пакінутых у СІЗА фігурантаў так званай «справы патрыётаў». Ён падкрэсьліў, што расьсьледаваньне гэтай справы знаходзіцца пад яго асабістым кантролем.
Паводле яго слоў, сьледчыя органы лічаць, што падстаў для іх знаходжаньня пад вартай няма. Таму, падкрэсьліў Наскевіч, было прынятае рашэньне «аб зьмене ім меры стрыманьня». Кіраўнік СК выказаў здагадку, што да канца бягучага дня «не застанецца пад вартай фігурантаў па гэтай справе».
«Справа патрыётаў» развальваецца, беларускі рэжым дае задні ход. У цяперашні час у СІЗА № 1 Менска знаходзяцца памочнік дырэктара выдавецтва «Кнігазбор» Міраслаў Лазоўскі – былы лідар «Белага легіёну» (арганізацыя не існуе ўжо больш за 15 гадоў) і Віктар Мароз – кіраўнік адной з менскіх фірмаў, якія займаюцца дыстрыбуцыяй, былы член «Белага легіёну », піша БелаПАН.
За апошнія тры дні пад падпіску аб нявыезьдзе з СІЗА адпушчана 12 абвінавачаных па гэтай справе.
..........

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт