Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адзначылі 25-годзе добрасуседзтва Беларусі й Польшчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.06.2017 14:57
З гэтай нагоды адбыўся канцэрт з удзелам польскай джазавай зоркі Лешка Можджэра.
Выступ Кірыла Кедука й Лешка Можджэра ў Менску. Фота: Амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі. Выступ Кірыла Кедука й Лешка Можджэра ў Менску. Фота: Амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі. minsk.msz.gov.pl

У Менску ўрачыста адзначылі 25-годзьдзе падпісаньня Дамовы аб добрасуседзтве і прыязным супрацоўніцтве паміж Польшчай і Беларусьсю – паведамляе Радыё «Свабода».

У рамках урачыстасьцяў прайшла сустрэча зь першым амбасадарам Польшчы ў Менску Эльжбетай Смулковай. А ў Дзяржаўнай філярмоніі адбыўся канцэрт двух выбітных піяністаў – беларуса Кірыла Кедука і паляка Лешка Можджэра ў суправаджэньні Дзяржаўнага камэрнага аркестру Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Лясуна. Урачыстасьці арганізавалі Польскі інстытут у Менску і амбасада Польшчы.

Перад канцэртам зь вітальнымі прамовамі выступілі амбасадар Рэспублікі Польшча ў Менску Конрад Паўлік, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка й першы амбасадар Польшчы ў Менску прафэсар Эльжбета Смулкова.

svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт