Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз падтрымае эканоміку Беларусі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.06.2017 16:30
Эўрапейскія ўстановы вылучаць грошы на распрацоўку праграмы рэформаў і падтрымку малога бізнэсу.
Амбасадар Андрэа Віктарын. Фота: Прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі. Амбасадар Андрэа Віктарын. Фота: Прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі. eeas.europa.eu

Эканамічныя праблемы зьяўляюцца галоўным барʼерам для разьвіцьця Беларусі, таму Эўрапейскі зьвяз накіроўвае значную частку сродкаў на садзейнічаньне разьвіцьцю беларускай эканомікі. Пра гэта заявіла старшыня прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын на канфэрэнцыі, арганізаванай дасьледчым цэнтрам ІПМ у Менску.

На думку спадарыні Віктарын, беларускія ўлады разумеюць неабходнасьць правядзеньня рэформаў у эканоміцы, а міжнародныя арганізацыі гатовыя дапамагчы Беларусі справіцца з эканамічнымі выклікамі – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

Беларускі ўрад намераны падпісаць з Сусьветным банкам кантракт на распрацоўку пляну рэформаў. Таксама плянуецца падпісаньне кантракту па аказаньні кансалтынгавых паслугаў малому бізнэсу Беларусі паміж Беларусьсю ды Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й развіцьця.

Naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт