Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Беларусь гатовая даць адпор любому агрэсару

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2017 12:26
Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасьці.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

«Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, якая праводзіць міралюбную шматвэктарную зьнешнюю палітыку. Наш нязьменны прынцып – роўнасьць усіх краін і іх неўмяшаньне ва ўнутраныя справы адзін аднаго. Мы выступаем за рашэньне любых міжнародных канфліктаў выключна за сталом перамоў», – сказаў А. Лукашэнка, выступаючы на парадзе ў гонар Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў прэзыдэнта, на жаль, іншыя краіны не пажадалі ісьці па гэтаму прыкладу. «Ідзе нарастаньне глябальнай нестабільнасьці, міжнародная бясьпека разбурана, на шлях мілітарызацыі ўступілі краіны Эўропы – яны ўцягваюцца ў гонку ўзбраеньняў і ваенныя падрыхтоўкі. ЗША разгортваюць тут у нашых межаў сыстэму ПРА і ўдасканальваюць свой ядзерны патэнцыял», – адзначыў ён.

«Наш адказ – сучасная беларуская армія. Яна пастаянна мадэрнізуецца, мабільная, навучаная і ўзброеная. Важкі ўклад у павышэньне боегатоўнасьці Беларусі ўносіць айчынны абаронна-прамысловы комплекс. У краіне разьвіваецца ўласнае ракетабудаваньня. Можна назваць больш за сотню ўзораў беларускіх вырабаў ваеннага прызначэньня, якія ўяўляюць сабой прынцыпова новую інавацыйную прадукцыю», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

«У нас ёсьць усё неабходнае, каб даць адпор любому агрэсару», – падкрэсьліў А.Лукашэнка.

«Палітыка Беларусі мае адкрыты характар – нам няма чаго хаваць. Разам з брацкай Расеяй мы абараняем межы створанай намі Саюзнай дзяржавы. Нашай стратэгічнай мэтай зьяўляецца далейшае разьвіцьцё адносін з дзяржавамі членамі – АДКБ. Гэта нашы надзейныя партнэры і верныя сябры. Мы зьвязаны агульнай гісторыяй і разам абараняем сьвет ад новых пагроз», – адзначыў прэзыдэнт.

Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасьці.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт