Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі купаньне абмежавана ў 14 зонах адпачынку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2017 13:14
Праверка ў Беларусі 405 зон адпачынку ля вады выявіла парушэньні на 53 з іх.
Здымак іае ілюстрацыйны характарЗдымак іае ілюстрацыйны характарphoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.


Купаньне ў 14 зонах адпачынку было абмежавана. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.

Так, абмежавана купаньне дзяцей і дарослых у рэкрэацыйнай зоне на левым беразе ракі Прыпяць ад аўтамабільнага моста да рэчышча ракі Мэрлявіцы ў Мазыры, а таксама на цэнтральным пляжы Горадні.

Купаньне толькі дзяцей абмежавана на пляжах «Навабеліцкі», «Рапоўскі» і «Каскад-1» у Гомелі, на гарадзкіх пляжах Нароўлі і Калінкавічаў. У Магілёўскім раёне дзецям ня варта купацца на пляжы ракі Днепр ля вёскі Палыкавічы і на Вільчыцкам вадасховішчы вёскі Вільчыцы.

У Менскай вобласьці купаньне дзяцей абмежавана на вадасховішчы «Рудня» Слуцкага раёна, на рацэ Случ у раёне 11 гарадка па вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку, на вадаёме па вуліцы Нёманскай ва Ўзьдзе, а таксама ва Ўзьдзенскім раёне - па вуліцы Школьнай у аграгарадку Магільна і на рацэ Ўса па вуліцы Школьнай аграгарадка Сямёнавічы.

Прэтэнзіі тычацца як эпідэміялягічных крытэрыяў бясьпекі, так і санітарна-тэхнічнага стану пляжаў.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт