Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі рубель перасталі ўлічваць пры разьліку золатавалютных рэзэрваў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2017 15:53
У Нацбанку заявілі, што пачалі ўлічваць кітайскі юань пры разьліку паказчыка золатавалютных рэзэрваў.
Будынак Нацбанку Беларусі ноччуБудынак Нацбанку Беларусі ноччуcommons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0

З 1 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі перастаў улічваць расейскі рубель пры разьліку паказчыка золатавалютных рэзэрваў. Такія дзеяньні прадугледжаны прынятым 14 чэрвеня рашэньнем праўленьня НББР.
Цяпер міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі будуць разьлічвацца толькі па мэтодыцы МВФ, якая не ўлічвае актывы ў некаторых валютах, у тым ліку расейскай, піша Liga.net.
«Стан золатавалютных рэзэрваў Беларусі з 1 ліпеня 2017 г. будзе характарызавацца адзіным паказчыкам – велічынёй міжнародных рэзэрвовых актываў, якая разьлічана ў адпаведнасьцi з адмысловым стандартам распаўсюджваньня даных МВФ», – паведамілі ў НБРБ.
Нацбанк Беларусі карыстаўся зьмяшаным вызначэньнем разьліку ЗВР з 2004 г. – ён ўлічваў і мэтадалёгію МВФ, і нацыянальную мэтадалёгію.
Таксама ў Нацбанку Беларусі заявілі, што пачалі ўлічваць кітайскі юань пры разьліку паказчыка золатавалютных рэзэрваў Рэспублікі Беларусь.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт