Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве заўважылі аўто з нумарамі непрызнанай ЛНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 12:20
Фактычна, на тэрыторыі Беларусі такія нумарныя знакі зьяўляюцца несапраўднымі.
фота: профіль у Фэйсбуку Ўладзіміра Шанцава

Зялёныя «Жыгулі» з нумарным знакам непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі запрыкмеціў і сфатаграфаваў старшыня магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Здымак аўтамабіля ВАЗ-2101 з нумарным знакам самаабвешчанай ЛНР з’явіўся ў Фэйсбуку Уладзіміра Шанцава 3 ліпеня – у Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

Дадзены тып нумароў пачаў выдавацца толькі ўвесну 2016 года й да гэтага часу ён прызнаны на міжнародным узроўні толькі Расейскай Фэдэрацыяй. Фактычна, на тэрыторыі Беларусі такія нумарныя знакі зьяўляюцца несапраўднымі.

Відавочна, што ў Магілёў госьці з сэпаратысцкага краю патрапілі праз тэрыторыю Расеі.

наша ніва/mspring.online/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт