Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні створаць музэй футболу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2017 16:16
Экспанаты зьбіраюць сярод вэтэранаў «Нёмана» і звычайных гараджан.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Горадні створаць музэй футболу. Экспанаты зьбіраюць сярод вэтэранаў «Нёмана» і звычайных гараджан.
Музэй футбола Гарадзеншчыны плянуецца адкрыць у футбольным манежы ў пачатку восені. Стваральнік – ФК «Нёман» – зьбірае ўсе магчымыя экспанаты, якія ў будучыні змогуць папоўніць музэй.
«Любая арганізацыя, якая сябе паважае i мае за плячыма багатую гісторыю, павінна мець уласны музэй. З запускам манежа ў нас зьявілася месца, дзе мы можам нарэшце стварыць гэты музэй, – распавядае дырэктар школы ФК «Нёман» Васіль Савіч. – У нас у манежы часта праходзяць спаборніцтвы, прыяжджае шмат гасьцей. Пакой з гісторыяй «Нёмана» і гарадзенскага футболу дасьць магчымасьць усім пазнаёміцца з яго багатай гісторыяй. Мы плянуем ахапіць гісторыю футболу ў горадзе, пачынаючы з даваеннага пэрыяду і да нашых дзён».
Зараз стваральнікі музэя шукаюць будучыя экспанаты. У іх ужо ёсьць фатаграфіі «Нёмана» розных часоў, кубкі, вымпелы і многае іншае. Таксама ў стваральнікаў ёсьць дамоўленасьць з гарадзенскім футбалістам і трэнэрам Сяргеем Саладоўнікавым, які, магчыма, перадасьць у музэй нешта са сваёй багатай калекцыі. У клюбе таксама разьлічваюць на водгук гараджан.

hrodna.life/ав/здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт