Logo Polskiego Radia
Print

Мінздароўя лічыць, што моцны алькаголь павінен каштаваць даражэй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2017 08:01
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі каля 160 тыс. альказалежных грамадзян.
pixabay.com/Public Domain CC0

Моцны алькаголь павінен каштаваць даражэй. Такое меркаваньне агучыў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў.
Акцызы на моцны алькаголь у Беларусі неабходна павысіць – дадзеная мера магла б садзейнічаць скарачэньню колькасьці альказалежных, лічыць спэцыяліст. «Моцны алькаголь павінен быць дарагім», – сказаў Іван Канаразаў.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі каля 160 тыс. альказалежных грамадзян. Дзейнічае сетка наркалягічных кабінэтаў, праца арганізавана ад амбуляторнага прыёму ў лекара-нарколяга да профільных паліклінік, што дазваляе праводзіць дастацыянарную рэабілітацыю. Аднак многія людзі не зьвяртаюцца па дапамогу, бо баяцца, што іх паставяць на ўлік. «Мы ня ставім на ўлік, калі чалавек сам выказвае жаданьне прайсьці лячэньне», – растлумачыў Іван Канаразаў.


Моцны алькаголь павінен каштаваць даражэй. Такое меркаваньне агучыў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў.

Акцызы на моцны алькаголь у Беларусі неабходна павысіць – дадзеная мера магла б садзейнічаць скарачэньню колькасьці альказалежных, лічыць спэцыяліст. «Моцны алькаголь павінен быць дарагім», – сказаў Іван Канаразаў.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі каля 160 тыс. альказалежных грамадзян. Дзейнічае сетка наркалягічных кабінэтаў, праца арганізавана ад амбуляторнага прыёму ў лекара-нарколяга да профільных паліклінік, што дазваляе праводзіць дастацыянарную рэабілітацыю.

Аднак многія людзі не зьвяртаюцца па дапамогу, бо баяцца, што іх паставяць на ўлік. «Мы ня ставім на ўлік, калі чалавек сам выказвае жаданьне прайсьці лячэньне», – растлумачыў Іван Канаразаў.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт