Logo Polskiego Radia
Print

ПА АБСЭ падтрымала рэзалюцыю па барацьбе з наркотыкамі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 07.07.2017 20:33
Ініцыятыву на летняй сэсіі, якая ад серады працягваецца ў Менску, прадставіў беларускі бок.
pixabay.com/Public Domain CC0

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ большасьцю галасоў падтрымала рэзалюцыю па барацьбе з наркотыкамі. Ініцыятыву на летняй сэсіі, якая ад серады працягваецца ў Менску, прадставіў беларускі бок.

Дакладная назва дакумэнту – «Распрацоўка своечасовых і эфэктыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністратыўных мер рэагаваньня на зьяўленьне новых псыхаактыўных рэчываў». Па словах аўтараў, тэма актуальная для ўсіх краінаў, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе – за апошнія два-тры гады колькасьць людзей, якія ўжываюць такія рэчывы, павялічылася ўдвая. З такой ацэнкай згодныя экспэрты АБСЭ і ААН.
Істотная праблема, якая перашкаджае барацьбе з псыхаактыўнымі рэчывамі, гэта тое, што новыя віды наркотыкаў зьяўляюцца вельмі хутка. У такой сытуацыі праваахоўныя органы розных краінаў павінны дзейнічаць разам, адзначаюць аўтары рэзалюцыі.

св/БелТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт