Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка ў канцы ліпеня наведае Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 16:11
Зрабіць афіцыйны візыт ва Ўкраіну Аляксандра Лукашэнку ў красавіку запрасіў Пётр Парашэнка.
wikimedia commons/Okras (Own work)/CC BY-SA 4.0

Лукашэнка ў канцы ліпеня наведае Ўкраіну
Зрабіць афіцыйны візыт ва Ўкраіну Аляксандра Лукашэнку ў красавіку запрасіў Пётр Парашэнка.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў канцы ліпеня наведае Ўкраіну. Аб гэтым журналістам паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Натальля Эйсмант.
„Магу адназначна пацьвердзіць, што ён (візыт- рэд.) плянуецца ў самы бліжэйшы час. Прадугледжваецца, што ў канцы ліпеня", - сказала Эйсмант.
Як паведамлялася, раней, у час красавіцкай сустрэчы зь кіраўніком беларускай дзяржавы, Пётр Парашэнка запрасіў Аляксандра Лукашэнку зрабіць гэтым летам афіцыйны візыт ва Ўкраіну. Паводле яго слоў, беларускаму і ўкраінскаму бакам трэба было распрацаваць парадак дня й падрыхтаваць неабходныя дакумэнты, падпісаньне якіх будзе садзейнічаць пашырэньню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
На парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва таксама бізнэс-форум і паседжаньне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, якія, як чакаецца, пройдуць 20-21 ліпеня ў Кіеве. Аб гэтым паведамляецца на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
У час бізнэс-форуму будуць разгледжаны актуальныя пытаньні ўзаемадзеяньня дзелавых колаў дзьвюх краін, плянуецца падпісаньне двухбаковых кантрактаў і пагадненьняў. На кансультатыўным савеце плянуецца разгледзець пэрспэктыўныя напрамкі разьвіцьця беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня ў рамках функцыянаваньня ЭАЭС і ўзаемадзеяньня Ўкраіны з Эўразьвязам, абмеркаваць праблемныя пытаньні вядзеньня бізнэсу, правесьці абмен думкамі й вопытам рэалізацыі сумесных праектаў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт