Logo Polskiego Radia
Print

Аддзяленьне пасольства Нідэрляндаў адкрыецца ў Менску 10 ліпеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.07.2017 11:02
Пры нагодзе адкрыцьця адбудзецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі й Нідэрляндаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Аддзяленьне пасольства Нідэрляндаў адкрыецца ў Менску 10 ліпеня
Пры нагодзе адкрыцьця адбудзецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі й Нідэрляндаў.
Урачыстая цырымонія афіцыйнага адкрыцьця аддзяленьня пасольства Нідэрляндаў у Менску адбудзецца 10 ліпеня, паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
У мерапрыемстве прымуць удзел міністар замежных Беларусі Ўладзімір Макей і генэральны сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў Ёхана Брант.
Заплянавана таксама сустрэча Ўладзіміра Макея зь Ёханай Брант для абмеркаваньня пытаньняў беларуска-нідэрляндзкага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сфэрах, а таксама рэгіянальнай тэматыкі парадку дня.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт