Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка заклікае адраджаць малую радзіму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.07.2017 14:59
Грамадзтва не давярае ўладзе ды кажа, што няма сіл і сродкаў.
Foto: translacja na youtube.com

Падчас выступу на сьвяткаваньні «Купальля» беларускі кіраўнік заклікаў беларусаў адраджаць сваю малую радзіму й родныя мясьціны. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сёньня кожны, асабліва заможныя людзі, могуць нешта зрабіць для краіны, у першую чаргу праз дапамогу, добраўпарадкаваньне сваёй малой радзімы. У выніку праз пару гадоў Беларусь будзе прыгожай і квітнеючай, - падкрэсьліў беларускі кіраўнік.

Давайце адраджаць гэтыя мясьціны, давайце іх будзем шанаваць, якія б яны ні былі. Гэта – нашы мясьціны, гэта – наша радзіма, якая дала нам жыцьцё", падкрэсьліў Лукашэнка.

На гэтыя заклік масава адклікнуліся беларусы. У сацыяльных сетках разгарэлася гарачая дыскусія. Адныя казалі, што гэта правільныя словы, другія выказвалі сумневы. Маўляў, як толькі добраўпарадкуеш, дык зьявяцца дзяржаўныя структуры, сілавікі й забяруць. Так было 20 папярэдніх гадоў, чаму цяпер нешта зьменіцца. Гучалі галасы, што ў людзей няма сродкаў на жыцьцё, пра добраўпарадкаваньне ня кажучы. Іншыя дадавалі, што ня трэба заклікаў, дастаткова не душыць ініцыятывы ды плаціць нармальныя заробкі, і людзі ўсё самі зробяць.

Паводле Белта/Салідарнасць/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт