Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі спрашчаюць падатковае заканадаўства

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.07.2017 15:38
Дакумэнты для падатковых дазволяць захоўваць пяць гадоў, а не бестэрмінова.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі да пяці гадоў скароціцца пэрыяд праверкі прадпрыемстваў падатковымі інспэктарамі. Як паведаміў тэлеканал ОНТ, гэта адзін з ключавых этапаў лібэралізацыі сыстэмы падаткаабкладаньня.

Цяпер у Беларусі няма тэрміну даўнасьці для захоўваньня дакумэнтаў. Прадпрымальнікі павінны прадставіць усе паперы за час з моманту апошняй праверкі. Новаўвядзеньне дазволіць захоўваць зьвесткі пра стан бізнэсу толькі за пяць гадоў, пазьнейшыя дакумэнты падаткавікі ўжо ня змогуць запатрабаваць.

Зьменіцца таксама прынцып кантролю. Усю неабходную інфармацыю падаткавікі будуць атрымліваць дыстанцыйна.

Чыноўнікі заявілі, што асноўная задача цяпер – разьвіваць менавіта такую форму кантролю. Не прыходзіць і адразу прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, а выяўляць рызыкі, інфармаваць плацельшчыка на прадмет правак, якія ён павінен выканаць, - распавёў намесьнік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.

Паводле TUT.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт