Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь заклікала актывізаваць «Усходняе партнэрства»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 10:23
Афіцыйны Менск лічыць неабходным актывізаваць праектную дзейнасьць у рамках ініцыятывы.
Foto: European Union/europe.eu

Пра гэта ўчора ў Кішынёве заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. Беларускі дыплямат браў удзел у дзевятым раундзе нефармальнага міністэрскага дыялёгу краін – удзельніц ініцыятывы Эўразьвяза «Усходняе партнэрства» (УП).

Падчас выступленьня на пленарнай сэсіі Алег Краўчанка прадставіў беларускае бачаньне пэрспэктыў шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнэрства», у тым ліку з улікам будуяага саміту ў Бруселі. У прыватнасьці, кіраўнік беларускай дэлегацыі зьвярнуў увагу на неабходнасьць актывізацыі праектнай дзейнасьці, стварэньня больш спрыяльных умоў доступу на эўрапейскі рынак для ўсіх шасьці краін – удзельніц ініцыятывы, разьвіцьця ўзаемадзеяньня паміж ЭЗ і Эўразійскім эканамічным саюзам. Таксама беларускі дыплямат заклікаў да пашырэньня супрацоўніцтва па лініі «ЭЗ – краіны – удзельніцы »Усходняга партнэрства« – трэція краіны» у сфэры транспарту і лягістыкі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт