Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Нармалізацыя адносінаў з ЭЗ - адзін з прыярытэтаў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2017 12:38
„Прынцыпова важна ў роўнай ступені разьвіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам”, - заявіў кіраўнік Беларусі.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка: Нармалізацыя адносінаў з ЭЗ - адзін з прыярытэтаў Беларусі
„Прынцыпова важна ў роўнай ступені разьвіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам”, - заявіў кіраўнік Беларусі.
Беларусі прынцыпова важна ў роўнай ступені разьвіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, ня робячы выбару паміж імі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня на нарадзе ў Менску, прысьвечанай прыярытэтам зьнешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе.
„Сёньня дзеля ўмацаваньня аўтарытэту краіны нам неабходна пашыраць кола дзелавых партнэраў і надзейных саюзьнікаў. Не сварыцца, не канфліктаваць, а сябраваць з усімі. Прынцыпова важна ў роўнай ступені разьвіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, ня робячы выбару паміж імі. Наладжваць кантакты трэба ўсюды, каб нас ведалі, разумелі і ў выніку прымалі. Толькі тады з упэўненасьцю можна разьлічваць на ўсталяваньне ўзаемавыгадных адносін”, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі, ініцыятыва „Хельсінкі-2”( аб новым Хельсінкскім працэсе), ж якой ён выступіў на адкрыцьці сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ 5 ліпеня ў Менску, адлюстроўвае занепакоенасьць нэгатыўнымі тэндэнцыямі разьвіцьця рэгіянальных працэсаў.
Беларускі кіраўнік таксама заявіў, што менскі працэс па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне неабходна працягваць.
Ён таксама запатрабаваў больш выніковай працы па ліквідацыі бар'ераў на агульнай эканамічнай прасторы. „Стварэньне роўных умоў для суб'ектаў гаспадараньня ў межах Саюзнай дзяржавы й ЭАЭС зьяўляецца для нас стратэгічнай задачай. І яе трэба вырашаць настойліва й як мага хутчэй”, — падкрэсьліў Лукашэнка.
У ліку зьнешнеэканамічных прыярытэтаў застаецца й далейшая нармалізацыя адносінаў з Эўразьвязам.
Беларусь павінна таксама скарыстацца гістарычным шанцам у пляне свайго актыўнага ўдзелу ў кітайскай ініцыятыве „Адзін пояс і адзін шлях”. Паводле слоў Лукашэнкі, варта таксама стварыць паўнавартасную доўгатэрміновую стратэгію супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі.
belapan.com/аз

Беларусі прынцыпова важна ў роўнай ступені разьвіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, ня робячы выбару паміж імі, заявіў Аляксандaр Лукашэнка 11 ліпеня на нарадзе ў Менску, прысьвечанай прыярытэтам зьнешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

„Сёньня дзеля ўмацаваньня аўтарытэту краіны нам неабходна пашыраць кола дзелавых партнэраў і надзейных саюзьнікаў. Не сварыцца, не канфліктаваць, а сябраваць з усімі. Прынцыпова важна ў роўнай ступені разьвіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, ня робячы выбару паміж імі. Наладжваць кантакты трэба ўсюды, каб нас ведалі, разумелі і ў выніку прымалі. Толькі тады з упэўненасьцю можна разьлічваць на ўсталяваньне ўзаемавыгадных адносін”, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, ініцыятыва „Хельсінкі-2”( аб новым Хельсінкскім працэсе), ж якой ён выступіў на адкрыцьці сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ 5 ліпеня ў Менску, адлюстроўвае занепакоенасьць нэгатыўнымі тэндэнцыямі разьвіцьця рэгіянальных працэсаў.

Беларускі кіраўнік таксама заявіў, што менскі працэс па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне неабходна працягваць.

Ён таксама запатрабаваў больш выніковай працы па ліквідацыі бар'ераў на агульнай эканамічнай прасторы. „Стварэньне роўных умоў для суб'ектаў гаспадараньня ў межах Саюзнай дзяржавы й ЭАЭС зьяўляецца для нас стратэгічнай задачай. І яе трэба вырашаць настойліва й як мага хутчэй”, — падкрэсьліў Лукашэнка.

У ліку зьнешнеэканамічных прыярытэтаў застаецца й далейшая нармалізацыя адносінаў з Эўразьвязам.

Беларусь павінна таксама скарыстацца гістарычным шанцам у пляне свайго актыўнага ўдзелу ў кітайскай ініцыятыве „Адзін пояс і адзін шлях”. Паводле слоў Лукашэнкі, варта таксама стварыць паўнавартасную доўгатэрміновую стратэгію супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт