Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку паўстае „беларускі” мурал

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2017 15:01
Найбольшы ў Польшчы мурал, натхнёны народным мастацтвам, паўстае ў Беластоку.
Photo: Łukasz Leoniuk/Białoruskie Radio Racja

У Беластоку паўстае „беларускі” мурал
Найбольшы ў Польшчы мурал, натхнёны народным мастацтвам, паўстае ў Беластоку.
У Беластоку паўстае найбольшы ў Польшчы мурал, натхнёны народным мастацтвам.
Гэта чарговая акцыя ў межах кампаніі Ваяводзкага асяродка анімацыі культуры Folk on the Street.
Мурал стварае мастацкая група „ТАКТАК” з Беларусі. Беларускія мастакі выкарыстоўвуюць узор двухасноўнай тканіны „Выпяканьне хлеба” мастачкі Люцыны Кэндзерскай з Васількава.
Беларусы намалявалі падобны мурал у Карыціне. „Мы ўзялі за аснову працу адной з майстрыц. Так вось атрымалася. Там таксама ўсё было на традыцыі падвойнага ткацтва з Падляшша”, - кажа сябра групы „ТАКТАК” Аляксандр.
Мурал групы „ТАКТАК” можна будзе ўбачыць поўнасьцю напрыканцы тыдня на сьцяне будынка па вуліцы Радзымінскай, 18 у Беластоку.
racyja.com/аз

У Беластоку паўстае найбольшы ў Польшчы мурал, натхнёны народным мастацтвам. Гэта чарговая акцыя ў межах кампаніі Ваяводзкага асяродка анімацыі культуры Folk on the Street.

Мурал стварае мастацкая група „ТАКТАК” зь Беларусі. Беларускія мастакі выкарыстоўвуюць узор двухасноўнай тканіны „Выпяканьне хлеба” мастачкі Люцыны Кэндзерскай з Васількава.

Беларусы намалявалі падобны мурал у Карыціне. „Мы ўзялі за аснову працу адной з майстрыц. Так вось атрымалася. Там таксама ўсё было на традыцыі падвойнага ткацтва з Падляшша”, - кажа сябра групы „ТАКТАК” Аляксандр.

Мурал групы „ТАКТАК” можна будзе ўбачыць поўнасьцю напрыканцы тыдня на сьцяне будынка па вуліцы Радзымінскай, 18 у Беластоку.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт