Logo Polskiego Radia
Print

Сын дырэктара ФСБ узначаліў раду дырэктараў беларускага банка ВТБ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2017 19:33
Новы старшыня – сын дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, які ўзначальвае расейскую спэцслужбу з 2008 года.
Дзяніс БортнікаўДзяніс Бортнікаўфота: Наша Ніва

Старшынёй рады дырэктараў беларускага Банка ВТБ стаў Дзяніс Бортнікаў. Такое рашэньне было прынятае на чарговым пасяджэньні кіраўніцтва банка.
Новы старшыня – сын дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, які ўзначальвае расейскую спэцслужбу з 2008 года.

Дзяніс Бортнікаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Санкт-Пецярбургу, скончыў тамтэйшы ўнівэрсытэт эканомікі й фінансаў. Працуе ў банкаўскай сыстэме з 1996 года. Ён займае пасаду намесьніка прэзыдэнта – старшыні праўленьня расейскай групы ВТБ. Гэта дзяржаўная фінансавая структура.

Да Бортнікава старшынёй рады дырэктараў беларускага ВТБ быў Міхаіл Асееўскі, цяпер ён узначальвае «Ростелеком».

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт