Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя людзі зьбіраюць подпісы за наданьне вуліц імя караля Міндоўга

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2017 21:02
Моладзь БНФ зьбірае подпісы за наданьне вуліцам у Менску й Наваградку імя караля Міндоўга.
Фарны касьцёл Праабражэньня Гасподняга, НаваградакФарны касьцёл Праабражэньня Гасподняга, Наваградакcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Моладзь БНФ, якая абвясьціла гэты год годам ВКЛ, зьбірае подпісы за наданьне новым вуліцам у Менску й Наваградку імя караля Міндоўга. 6 ліпеня 1253 года адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак для адной з найвялікшых дзяржаў Эўропы – Вялікага Княства Літоўскага.

На думку маладзёнаў, гэтая дата зьяўляецца адной з важных падзей у гісторыі Беларусі, таму пасьля перадачы подпісаў будзе бачна сапраўднае стаўленьне ўладаў да беларускай гісторыі й нацыянальнай памяці беларусаў.

Паводле старшыні арганізацыі Юры Лукашэвіча, прапануецца назваць імем Міндоўга менавіта новыя вуліцы, бо перайменаваньне патрабуе дадатковых фінансавых выдаткаў і можа стаць прычынай фармальнай адмовы. Моладзь БНФ заклікае далучацца да збору подпісаў за гэтую ініцыятыву ўсе прабеларускія арганізацыі й проста неабыякавых людзей.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт