Logo Polskiego Radia
Print

МЗС вітае рашэньне Канады аб зьняцьці гандлёвых санкцыяў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2017 14:37
Рашэньне аб адмене санкцый супраць Беларусі было апублікаванае 26 чэрвеня на сайце канадзкага ўраду.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый МірончыкПрэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончыкфота: МЗС Беларусі

МЗС вітае рашэньне Канады аб зьняцьці гандлёвых санкцыяў зь Беларусі
Рашэньне аб адмене санкцый супраць Беларусі было апублікаванае 26 чэрвеня на сайце канадзкага ўраду.
„Мы вітаем рашэньне канадзкага боку аб адмене гандлёвых абмежаваньняў у дачыненьні да Беларусі, якое набыло моц учора”, — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык 13 ліпеня на брыфінгу ў Менску.
Ён нагадаў, што пра намер зьняць абмежаваньні, якія дзейнічалі ў двухбаковых гандлёвых адносінах больш за 10 гадоў, Атава абвясьціла ўжо больш як год таму.
„Мы рады, што працэс афармленьня гэтага рашэньня пасьпяхова завершаны. Беларусь пасьлядоўна выступае супраць любых аднабаковых мер абмежавальнага характару ў адносінах паміж сувэрэннымі дзяржавамі як такімі, што перашкаджаюць натуральнаму працэсу разьвіцьця ўзаемавыгадных сувязяў паміж краінамі. Рашэньне канадзкага боку сьведчыць аб тым, што пазыцыі Беларусі й Канады па гэтым пытаньні зблізіліся”, - сказаў Мірончык.
Прэс-сакратар адзначыў, што з 2015 году разьвіццё беларуска-канадзкіх адносін „набыло дынамічны характар”. „Мы маем намер працягваць актыўны дыялёг з Атавай па рэалізацыі магчымасьцяў для наладжваньня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў эканамічнай сфэры”, — падкрэсьліў ён.
Рашэньне аб адмене санкцый у дачыненьні да Беларусі было апублікаванае 26 чэрвеня на сайце канадзкага ўраду. У ім сказана, што з 12 ліпеня Беларусь выключаецца са сьпісу краін (акрамя Беларусі ў ім таксама знаходзілася Паўночная Карэя), для экспарту ў якія неабходна атрымліваць дазвол Міністэрства замежных спраў і гандлю Канады.
Раней аналягічныя крокі ў дачыненьні да Беларусі зрабілі ЗША й ЭЗ. Злучаныя Штаты прынялі рашэньне аб частковым зьмякчэньні санкцый у дачыненьні да Беларусі ў кастрычніку 2015 году, у лютым 2016-га санкцыі часткова адмяніў Эўразьвяз.
belapan.com/аз

„Мы вітаем рашэньне канадзкага боку аб адмене гандлёвых абмежаваньняў у дачыненьні да Беларусі, якое набыло моц учора”, — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык 13 ліпеня на брыфінгу ў Менску.

Ён нагадаў, што пра намер зьняць абмежаваньні, якія дзейнічалі ў двухбаковых гандлёвых адносінах больш за 10 гадоў, Атава абвясьціла ўжо больш як год таму.
„Мы рады, што працэс афармленьня гэтага рашэньня пасьпяхова завершаны.

Беларусь пасьлядоўна выступае супраць любых аднабаковых мер абмежавальнага характару ў адносінах паміж сувэрэннымі дзяржавамі як такімі, што перашкаджаюць натуральнаму працэсу разьвіцьця ўзаемавыгадных сувязяў паміж краінамі. Рашэньне канадзкага боку сьведчыць аб тым, што пазыцыі Беларусі й Канады па гэтым пытаньні зблізіліся”, - сказаў Мірончык.

Прэс-сакратар адзначыў, што з 2015 году разьвіццё беларуска-канадзкіх адносін „набыло дынамічны характар”. „Мы маем намер працягваць актыўны дыялёг з Атавай па рэалізацыі магчымасьцяў для наладжваньня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў эканамічнай сфэры”, — падкрэсьліў ён.

Рашэньне аб адмене санкцый у дачыненьні да Беларусі было апублікаванае 26 чэрвеня на сайце канадзкага ўраду. У ім сказана, што з 12 ліпеня Беларусь выключаецца са сьпісу краін (акрамя Беларусі ў ім таксама знаходзілася Паўночная Карэя), для экспарту ў якія неабходна атрымліваць дазвол Міністэрства замежных спраў і гандлю Канады.

Раней аналягічныя крокі ў дачыненьні да Беларусі зрабілі ЗША й ЭЗ. Злучаныя Штаты прынялі рашэньне аб частковым зьмякчэньні санкцый у дачыненьні да Беларусі ў кастрычніку 2015 году, у лютым 2016-га санкцыі часткова адмяніў Эўразьвяз.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт