Logo Polskiego Radia
Print

Менск: кіроўцаў сталі часьцей штрафаваць за перавышэньне хуткасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2017 15:01
Большасьць парушэньняў фіксуюць камэры відэаназіраньня, якіх у горадзе робіцца ўсё больш.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Менск: кіроўцаў сталі часьцей штрафаваць за перавышэньне хуткасьці
Большасьць парушэньняў фіксуюць камэры відэаназіраньня, якіх у горадзе робіцца ўсё больш.
У 2017 годзе ў Менску кіроўцы парушаюць хуткасьць у 5 разоў часьцей, чым летась. За першыя тры месяцы 2016 году менская ДАІ выпісала „ўсяго” 22 095 штрафаў за перавышэньне дазволенай хуткасьці. А сёлета — за тыя ж тры месяцы — ужо 121 052 штрафаў!
Паводле статыстыкі МУС, толькі 5 тысяч парушэньняў ПДР з гэтых 121 тысячы зафіксавалі інспэктары ДАІ. Астатнія 116 тысяч - камэры відэаназіраньня, якіх у горадзе робіцца ўсё больш.
У тым ліку, сталічная Дзяржаўтаінспэкцыя пачала выстаўляць перасоўныя
камэры, якія працуюць на пэўным месцы толькі некалькі гадзінаў, а пасьля „пераязджаюць” на іншыя ўчасткі.
Таксама менскія кіроўцы скардзяцца, што знакі, якія папярэджваюць пра відэафіксацыю, перанесьлі нашмат бліжэй да камэраў. Таму парушальнікі ПДР папросту не пасьпяваюць „адтармазіцца”.
euroradio.fm/аз

У 2017 годзе ў Менску кіроўцы парушаюць хуткасьць у 5 разоў часьцей, чым летась. За першыя тры месяцы 2016 году менская ДАІ выпісала „ўсяго” 22 095 штрафаў за перавышэньне дазволенай хуткасьці. А сёлета — за тыя ж тры месяцы — ужо 121 052 штрафаў!

Паводле статыстыкі МУС, толькі 5 тысяч парушэньняў ПДР з гэтых 121 тысячы зафіксавалі інспэктары ДАІ. Астатнія 116 тысяч - камэры відэаназіраньня, якіх у горадзе робіцца ўсё больш.

У тым ліку, сталічная Дзяржаўтаінспэкцыя пачала выстаўляць перасоўныя камэры, якія працуюць на пэўным месцы толькі некалькі гадзінаў, а пасьля „пераязджаюць” на іншыя ўчасткі.

Таксама менскія кіроўцы скардзяцца, што знакі, якія папярэджваюць пра відэафіксацыю, перанесьлі нашмат бліжэй да камэраў. Таму парушальнікі ПДР папросту не пасьпяваюць „адтармазіцца”.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт