Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Латвіі 18-20 ліпеня наведае Беларусь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2017 17:11
У час візыту плянуецца сустрэча зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік МЗС Латвіі 18-20 ліпеня наведае Беларусь
У час візыту плянуецца сустрэча зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс 18-20 ліпеня наведае Беларусь. Аб гэтым сёньня на брыфінгу паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
У час візыту плянуецца сустрэча зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць шырокае кола пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняюцца меркаваньнямі наконт сытуацыі ў рэгіёне й пэрспэктыў узаемадзеяньня паміж Беларусьсю й ЭЗ.
„Абмен візытамі кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Латвіі стаў штогадовым і рэгулярным з 2013 году”, - адзначыў Мірончык.
Праграмай візыту дэлегацыі таксама прадугледжаны сустрэчы ва ўрадзе й Міністэрстве эканомікі.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт