Logo Polskiego Radia
Print

Cпынена справа за рэпост у сацсетках

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.07.2017 11:07
Суд таксама вынес мясцовай міліцыі папярэджаньне.

Адміністратыўная справа супраць жыхаркі Сьветлагорска Аксаны Понасавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спыненая. Такое рашэньне прыняў суд Сьветлагорскага раёна 13 ліпеня.

Справу завялі пасьля таго, як Аксана на сваёй старонцы «УКантакце» падзялілася інфармацыяй пра самагубства жыхаркі Рагачова. Пра трагедыю ўпершыню распавяло выданьне «Рогачёв онлайн» у студзені.

Паводле журналістаў, не апошнюю ролю ў трагедыі адыграў «ліст шчасьця», які атрымала жанчына. Інфармацыю аб трагедыі распаўсюджвалі як карыстальнікі сацыяльных сетак, гэтак і мэдыі.

Супрацоўнікі міліцыі зьвярнулі ўвагу на рэпост Аксаны Понасавай–Волкавай і склалі пратакол правапарушэньня.

Паводле інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, суд таксама вынес прыватнае вызначэньне ў адрас Сьветлагорскага РАУС, які ў дадзеным выпадку ня меў рацыі.

Паводле ПР «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт