Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская эканоміка прысьпешвае

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.07.2017 12:28
У першым паўгодзьдзі 2017 года ВУП вырасьце на 1-1,1%.
Фото: Glow Images/East News/polskieradio.plФото: Glow Images/East News/polskieradio.pl

Пра гэта распавёў сёньня міністар эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.

У першую чаргу ўрад зьвязвае гэта з прамысловасьцю, якая добра спрацавала. Таксама добрыя вынікі паказвае будаўнічая галіна. Там тэмпы росту таксама пазытыўныя, паўплывалі на рост ВУП на 0,1-0,2%. Горш выглядае сытуацыя з сельскай гаспадаркай. Тут з-за ўмоў надвор'я не сабралі столькі, колькі чакалі, зазначыў міністар.

Затое крыху падрос гандаль: розьнічны і аптовы. Агулам эканоміка Беларусі паступова набірае абароты, падсумаваў чыноўнік. Ён дадаў, што для большага росту не хапае інвэстыцый, не апраўдаліся разьлікі на Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Міністар заклікаў да большай ініцыятывы аблвыканкамы ды ведамствы, каб яны пачалі ствараць новыя працоўныя месцы, найлепш інавацыйныя, зь вялікай дабаўленай вартасьцю й прадукцыйнасьцю працы.

Тады беларуская эканоміка яшчэ прысьпешыць. Маўляў, будзе створаны добры зачын для больш хуткага росту ВУП - ня менш як 3,5% у год да наступнай пяцігодкі", - падкрэсьліў сужбоўца

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт