Logo Polskiego Radia
Print

Візавы цэнтар Гішпаніі афіцыйна адрыклі сёньня ў Менску

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.07.2017 16:55
Новая ўстанова зьявілася па адрасе вуліца Кальварыйская, 42
pixabay.com/Public Domain CC0

Візавы цэнтар Гішпаніі афіцыйна адрыклі сёньня ў Менску. Установа прымае кліентаў на вуліцы Кальварыйскай, 42.
Як падкрэсьліў падчас цырымоніі прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Аляксей Жбанаў, беручы пад увагу разьвіцьцё сувязяў паміж дзьвюма дзяржавамі, беларускі бок разьлічвае, што зь цягам часу ў Менску зьявіцца таксама аддзел амбасады Гішпаніі, а ў рэгіёнах – новыя візавыя цэнтры гэтай краіны.
Нагадаем, першае падобнае прадстаўніцтва эўрапейскай дзяржавы зьявілася ў беларускай сталіцы 4-ры гады таму, але ў выніку яно спыніла сваё існаваньне. Новы візавы цэнтар пачаў прыймаць дакумэнты ад беларусаў яшчэ перад афіцыйным адкрыцьцём – у канцы чэрвеня.
Акрамя консульскага збору (60 эўра для дарослых), кліентам трэба аплаціць паслугу – 15-ць эўра. Прычым, разьлічыцца можна выключна беларускімі рублямі. Разгледзець дакумэнты абяцаюць цягам 7-мі працоўных дзён. Атрымаць пашпарт зь візай можна ад панядзелку да пятніцы з 9 да 16 гадзінаў. Прадугледжаныя таксама дадатковыя платныя паслугі. У тым ліку – смс-абвяшчэньне і курʼерская дастаўка пашпарта.

Візавы цэнтар Гішпаніі афіцыйна адрыклі сёньня ў Менску. Установа прымае кліентаў на вуліцы Кальварыйскай, 42.

Як падкрэсьліў падчас цырымоніі прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Аляксей Жбанаў, беручы пад увагу разьвіцьцё сувязяў паміж дзьвюма дзяржавамі, беларускі бок разьлічвае, што зь цягам часу ў Менску зьявіцца таксама аддзел амбасады Гішпаніі, а ў рэгіёнах – новыя візавыя цэнтры гэтай краіны.

Нагадаем, першае падобнае прадстаўніцтва эўрапейскай дзяржавы зьявілася ў беларускай сталіцы 4-ры гады таму, але ў выніку яно спыніла сваё існаваньне. Новы візавы цэнтар пачаў прыймаць дакумэнты ад беларусаў яшчэ перад афіцыйным адкрыцьцём – у канцы чэрвеня.

Акрамя консульскага збору (60 эўра для дарослых), кліентам трэба аплаціць паслугу – 15 эўра. Прычым, разьлічыцца можна выключна беларускімі рублямі. Разгледзець дакумэнты абяцаюць цягам 7 працоўных дзён. Атрымаць пашпарт зь візай можна ад панядзелку да пятніцы з 9 да 16 гадзінаў. Прадугледжаныя таксама дадатковыя платныя паслугі. У тым ліку – смс-абвяшчэньне і курʼерская дастаўка пашпарта.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт