Logo Polskiego Radia
Print

Дыялёг з ЭЗ па правах чалавека ў Беларусі ўзнавіцца 20 ліпеня

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.07.2017 19:59
Чарговы раўнд перамоваў адбудзецца ў сталіцы Бэльгіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Чарговы раўнд перамоваў па правах чалавека паміж Беларусьсю і Эўразьвязам заплянаваны на бліжэйшы чацьвер. Сустрэча адбудзецца ў сталіцы Бэльгіі.

Як паведамілі прадстаўнікі грамадзкага абʼяднаньня «Беларускі хельсінкскі камітэт», якія возьмуць удзел у кансультацыях, размова пойдзе, у тым ліку, пра пытаньні юрыдычнай ды прававой рэформаў. Акрамя таго, удзельнікі закрануць сытуацыю з грамадзянскімі, палітычнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў краіне.

Вядома, што на сустрэчу запрошаны старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, які падчас свайго выступленьня ўздыме тэму свабоды мэдыяў.

Папярэдні раўнд перамоваў, нагадаем, адбыўся ў чэрвені мінулага году ў Менску. Пазыцыю беларускіх уладаў тады прадстаўляла Алена Купчына, якая займала пасаду намесьніка міністра замежных справаў.

св/naviny.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт