Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў абароняць ад смс-спаму

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.07.2017 21:03
Рассылка рэклямных паведамленьняў бяз згоды абанэнта стане незаконнай праз тры месяцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусаў абароняць ад смс-спаму. Рассылка рэклямных паведамленьняў бяз згоды абанэнта стане незаконнай праз тры месяцы, калі набудуць прававую моц зьмены ў Правілах аказаньня паслуг электрасувязі. На гэтым тыдні пастанову прыняў урад.

З кастрычніка апэратары будуць абавязаныя спыніць камэрцыйную рассылку па патрабаваньні абанэнтаў. Пастанова прадугледжвае таксама зьмены, зьвязаныя з дадатковымі паслугамі электрасувязі – як платнымі, так і бясплатнымі. Калі раней апэратары маглі прадстаўляць іх згодна з дагаворам, то ў будучым актываваць кожную зь іх трэба будзе асобна. Такім чынам, кліент кампаніі, будзе ведаць, на якія менавіта паслугі ён падпісаны.

І, нарэшце, яшчэ адна норма датычыцца распаўсюджваньня стацыянарнага шырокапалоснага інтэрнэту ды IP-тэлебачаньня ў Беларусі. Згодна з пастановай, доступ да іх павінны будуць мець населеныя пункты, якія налічваюць 50 і болей хатніх гаспадарак. У параўнаньні з папярэднімі нормамі мінімальная плянка зьнізілася ўдвая.

св/tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт