Logo Polskiego Radia
Print

Рэцэсія ў Беларусі працягнецца, крэдыту МВФ ня будзе, – Moodyʼs

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.07.2017 17:11
Экспэрты: Дэфолт краіне не пагражае, але зьнешняя ўразьлівасьць стрымлівае крэдытаздольнасьць ураду.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рэцэсія ў Беларусі працягнецца, крэдыту МВФ ня будзе, – Moodyʼs
Экспэрты: Дэфолт краіне не пагражае, але зьнешняя ўразьлівасьць стрымлівае крэдытаздольнасьць ураду.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs прагназуе, што па выніках 2017 году Беларусь застанецца ў рэцэсіі ўжо трэці год, хоць і „значна слабей, чым раней”.
Дзякуючы разьмяшчэньню эўрабондаў Беларусь ня будзе мець праблемаў са сплатай зьнешняй дзяржаўнай запазычанасьці ў бліжэйшыя паўтара года, піша агенцтва.
Дэфолт краіне не пагражае, але пастаянная зьнешняя ўразьлівасьць стрымлівае крэдытаздольнасьць ураду, аб чым сьведчаць нізкія валютныя актывы й залежнасьць ад зьнешняй фінансавай падтрымкі. Ліквіднасьць Беларусі застаецца слабай таксама праз буйны дзяржаўны сэктар.
„Запаволеньне рэцэсіі стане наступствам аднаўленьня вытворчасьці й экспарту нафтапрадуктаў, а таксама аднаўленьня эканомікі Расеі, што ёсьць асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі”, – сьцьвярджаюць экспэрты Moodyʼs.
Улады Беларусі больш аптымістычныя што да вынікаў 2017 году. Калі міжнародныя інстытуцыі прагназуюць падзеньне валавага ўнутранага прадукту Беларусі на 0,5-1% за 2017 год, улады прагназуюць рост ВУП на 1,7%. Міністар эканомікі Беларусі нават упэўнены, што інфляцыя за год можа скласьці толькі 5% супраць прагназаваных 9%.
Аналітыкі Moodyʼs таксама зьвяртаюць увагу на тое, што Беларусь урэгулявала нафтагазавую спрэчку з Расеяй і атрымала ад яе фінансавую падтрымку – адпаведна, аналітыкі больш не чакаюць, што Беларусь „будзе шукаць магчымасьць заключыць новую праграму з МВФ”.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт