Logo Polskiego Radia
Print

«Рэпартэры бязь межаў» асудзілі кампанію штрафаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2017 14:18
Ад пачатку году зафіксавана 26 такіх выпадкаў, агульная сума штрафаў склала 19,8 тысячы рублёў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла ціск на незалежных журналістаў у Беларусі – паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізацыя апублікавала на сваім сайце адмысловую заяву, у якой асудзіла кампанію беларускіх уладаў, якая заключаецца ў пакараньні журналістаў штрафамі з мэтай запалохаць прадстаўнікоў СМІ.

Паводле кіраўніка аддзела па Усходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі «Рэпартэраў бязь межаў» Ёхана Біра, Эўразьвяз «павінен нагадваць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што павага да свабоды СМІ зьяўляецца важнай умовай для збліжэньня паміж Менскам і Брусэлем».

У заяве прыводзяцца факты, калі ўлады штрафуюць журналістаў за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі беларускага МЗС. Ад пачатку году зафіксавана 26 такіх выпадкаў, агульная сума штрафаў склала 19,8 тысячы рублёў. Часьцей за ўсё беларускія ўлады перасьледуюць журналістаў, якія працуюць на «Белсат» – спадарожнікавы тэлеканал, які вяшчае на Беларусь з Польшчы.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт